Дзецюкі адправіліся ў тур па Польшчы (відэа)


https://youtu.be/rkNFUoXUxAg

Гарадзенскі гурт «Дзецюкі» распачаў тур па гарадах Польшчы. У праграме «Беларусы ў Польшчы» – рэпартаж пра канцэрт у Беластоку ды інтэрв’ю з музыкамі.

{movie}Дзецюкі ў Польшчы, рэпартаж|right|13483{/movie}

Праз панк-рок музыкі спрабуюць распаўсюдзіць веды пра значныя нацыянальныя і культурніцкія з’явы. Сярод іншага – пра тыя, якія замоўчваюцца ў «афіцыйнай» гісторыі. «Дзецюкі» спяваюць пра Курапаты, пра паўстанне Каліноўскага, пра злачынствы камунізму ў Беларусі.

«Частка калектыву – гэта музыкі, што гралі ў старым і ўжо легендарным гурце «Кальян», усе адзін аднаго ведалі, і нам было даволі лёгка з’яднацца і пачаць штосьці рабіць. Панк-ронк у Горадні заўсёды меў анархічны і антыфашысцкі ўхіл. «Дзецюкі» працягваюць гэтую школу, але з націскам на нацыянальнае беларускае», – распавядае лідар гурта Алесь Дзянісаў.

«Прыйшла ідэя – трэба зрабіць нешта з элементамі фолку, панк-рок з элементамі менавіта беларускага фолку. Не нейкія модныя цяпер ірландскія ці шатландскія матывы, а менавіта з беларускімі. Тады вырашылі, што абавязкова мусіць гучаць дуда – стары беларускі інструмент», – гаворыць адзін з заснавальнікаў «Дзецюкоў», музыка Павел Трублін.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары