Уладзімір Ганчарык: На рэферэндуме можа з’явіцца пытанне аб працягненні тэрміну Лукашэнкі


На палітычным парадку дня зноў паўстала старое пытанне: якую тактыку абраць апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах, каб яна была пераможнаю? У гасцях праграмы «Размова Калінкінай» – чалавек, які ўжо прайшоў гэтым шляхам і мае пэўны досвед. Уладзімір Ганчарык у 2001 годзе быў адзіным кандыдатам ад апазіцыі.

{movie}Уладзімір Ганчарык: На рэферэндуме можа з’явіцца пытанне аб працягненні тэрміну Лукашэнкі|right|13481{/movie}

Прэзідэнцкіх выбараў у 2015 годзе можа і не быць – так мяркуе Уладзімір Ганчарык. «Цяпер загаварылі пра тое, што трэба аб’яднаць тры судовыя сістэмы. Дзеля гэтага трэба ўнесці змены ў Канстытуцыю, а гэта значыць – правесці рэферэндум. Гэта даволі дарагая рэч і выносіць толькі адно пытанне – малавата. Чаму б і не паставіць пытання аб працягненні тэрміну паўнамоцтваў дзейнага прэзідэнта? Ужо ж было такое», – гаворыць госць праграмы.

Тым не менш, на думку Ганчарыка, сённяшняя апазіцыя мусіць рыхтавацца да прэзідэнцкіх выбараў і «вучыцца на памылках». «Вельмі шмат марнуецца часу – перамовы, дамоўленасці займаюць шмат часу, і потым ужо не застаецца часу на выбарчую кампанію. Да прыкладу, у 2001 годзе рашэнне аб адзіным кандыдату было прынятае за тры тыдні да выбраў. Што за гэты час магчыма зрабіць?»

Паводле госця праграмы, і на бліжэйшых выбарах апазіцыя мае згуртавацца вакол адзінага кандыдата. «Мэта адна – нам патрэбная змена аўтарытарнага рэжыму. Потым можна будзе праводзіць свабодныя і дэмакратычныя выбары, тады і могуць ісці розныя каманды», – падкрэсліў Ганчарык.

Хто можа быць адзіным кандыдатам? Адкуль браць рэсурсы на кампанію? Як мае дзеяць беларуская апазіцыя? Глядзіце «Размову Калінкінай»!

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў