На беларускіх прадпрыемствах працы штораз менш


Той выпадак, калі дадатковы адпачынак не цешыць, а наадварот, засмучае: найбуйнейшы айчынны вытворца электронікі – холдынг «Гарызонт» – пераходзіць на чатырохдзённы працоўны тыдзень. Скарачэнне графіку для працаўнікоў азначае і скарачэнне заробкаў.

Каб болей зарабляць, трэба болей працаваць. Формулу, не аднойчы агучаную кіраўніком краіны, на «Гарызонце» пастанавілі рэалізоўваць з дакладнасцю наадварот: ужо з новага года працаўнікі холдынгу пераходзяць на чатырохдзённы графік. Паводле старшыні Незалежнага беларускага прафзвязу Аляксандра Ярашука, гэткая «арыгінальнасць» прадыктаваная глыбокім крызісам і безграшоўем на прадпрыемстве.

{movie}Працы ўсё менш (26.11.2013) |right|13480{/movie}АЛЯКСАНДР ЯРАШУК, НЕЗАЛЕЖНЫ БЕЛАРУСКІ ПРАФЗВЯЗ:

«Камплектавальныя там практычна ўсе імпартныя: «Самсунг» ды іншыя усясветныя брэнды. А вось якасць гэтак і не адбылася».



Акрамя неканкурэнтаздольнай якасці, далася ў знакі і амаль поўная завязанасць на расейскім рынку, які і сам перажывае цяпер не найлепшыя часы, перакананы эксперт. Ратаваць жа сітуацыю кіраўніцтва «Гарызонту» спрабуе далёка не самымі папулярнымі метадамі.

АЛЯКСАНДР АРЛОЎ, ДЫРЭКТАР «ГАРЫЗОНТУ»:

«Загадваю ўсталяваць няпоўны працоўны тыдзень з дадатковым выходным у пятніцу з 8 студзеня да 31 сакавіка 2014 года, аплату для працаўнікоў здзяйсняць за фактычна адпрацаваны час».

Сітуацыя, зрэшты, не ўнікальная. Яшчэ ўчора абвесцілі страйк адразу некалькі цэхаў прадпрыемства «Амкадор-Белвар», пратэстуючы супраць затрымання заробкаў і магчымых скарачэнняў. Стыхійны пратэст падзеяў.

ВАЛЯНЦІН АРТУСЕВІЧ, АДДЗЕЛ ЭКАНАМІЧНАГА АНАЛІЗУ «АМКАДОР-БЕЛВАР»:

«Тут было трошкі тое, што напісалі. Але ў сувязі з тым, што сёння ўжо заробак практычна пералічылі, усе гэтыя пытанні адваліліся. Тое, што ў банк адвезлі плацёжкі, я ведаю гэта дакладна. Тут прыходзілі з прафзвязу, тут паразмаўлялі нашыя, заснавальнік таксама далучаўся, таму… Учора яшчэ было актуальна, бо народ думаў, што, можа, не заплоцяць».

Між тым, скарачэнні працоўнага тыдня і адпаведна заробкаў закрануць альбо ўжо закранулі іншыя прадпрыемствы па ўсёй краіне. Гэтак, сёння ў Незалежным беларускім прафзвязе з’явіліся звесткі пра адмову з дня на дзень ад пятніц і на Менскім аўтамабільным заводзе.

АЛЯКСАНДР ЯРАШУК, НЕЗАЛЕЖНЫ БЕЛАРУСКІ ПРАФЗВЯЗ:

«Беларусы расплочваюцца за гэткую недальнабачную палітыку ўладаў, скіраваную на тое, каб захаваць савецкі тып эканомікі, каб не ладзіць аніякай рэструктурызацыі ды аніякіх эканамічных рэформаў».



Вось толькі ці будзе чым расплочвацца і надалей, калі не дамагацца сур’ёзных зменаў?

Валеры Руселік, «Аб’ектыў», belsat.eu

Стужка навінаў