м


Гурт ili-ili выдаў свой другі альбом — list. Гэта першы цалкам беларускамоўны рэліз гурту, у які увайшло дзесяць трэкаў.

“Падчас гастроляў з Купалаўскім тэатрам у Францыі мы зразумелі, што за мяжой мацней адчуваеш сувязь з радзімай, — кажа ўдзельнік гурту Міша Зуй. — З гэтага адчування нарадзіўся альбом, які быццам ліст блізкім і самому сабе з-за мяжы. І ён мусіць быць на роднай мове”.



У новым альбоме гурту з’явілася жывая рытм-секцыя: бас-гітарыст Аляксандр Сіманаў, які таксама грае ў гурце Artefact, і бубнач Зміцер Харытановіч, вядомы па шматлікіх беларускіх гуртах. Акрамя таго у запісе альбома ўзялі ўдзел і іншыя музыкі: Ганна Міркас (скрыпка) і Кацярына Клімовіч (альт), Уладзімір Кудраўцаў (кантрабас). А ў песні Miadzviedzica разам з імі праспявала Анастасія Шпакоўская. Паводле слоў музыкаў, удзел новых людзей адбіўся на гучанні іli-ili.

Альбом на фізічных носьбітах выдае кампанія “Вігма”. Да прэзентацыі альбома прымеркаваны вялікі канцэртны тур. Музыкі ўжо выступілі ў Віцебску і Бабруйску, хутка адбудуцца канцэрты ў Мінску (5 снежня) і Магілёве (18 снежня).

Стужка навінаў