Арт-асяроддзе Менску выступіла супраць гвалту над жанчынамі


Абыякавасць да гвалту над жанчынамі – у працах беларускіх творцаў. Арт-праект “Гвалт ёсць ворагам права” адкрыўся на выставачнай пляцоўцы “Цэх” – у межах Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю гвалту над жанчынамі. Навіны культуры.

{movie}Агляд падзеяў культуры (26.11.2013)|right|13468{/movie}ВОЛЬГА ГАРБУНОВА, ГРАМАДСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «РАДЗІСЛАВА»:

“Такі арт-праект дапаможа больш увагі прыцягнуць да гэтай тэмы, мы зможам большай колькасці людзей распавесці пра нашую працу і пра тое, як пазбегнуць сітуацыі ґвалту ў будучым. У нашым праекце ўзялі ўдзел сем мастачак, фатографаў, дызайнераў”.

Творцы паказалі фотаздымкі, калажы, плакаты ды інфаграфіку з парадамі, што і як рабіць у выпадку сутыкнення з праявамі гвалту. На дабрачынным канцэрце на адкрыцці праекту з музычна-паэтычным пратэстам выступілі Дзіта Дзежынская і Каця Пытлева.

КАЦЯ ПЫТЛЕВА, МУЗЫКА:

“У нашых сем’ях на самой справе столькі замоўчваецца, столькі хаваецца болю, і шматлікія жанчыны не ведаюць, як з гэтага выбрацца. Важна, каб такія акцыі праводзіліся”.

З адкрыццём выставы стартавалі 16 дзён актыўных дзеянняў супраць гендарнага гвалту, у гэты час на пляцоўцы “Цэх” будуць чытаць п’есы і паказваць фільмы, прысвечаныя барацьбе з гвалтам.

Іншыя тэмы: Амбасадар Казахстану адкрыў Дні казахстанскага кіно ў Магілёве. У Брукліне адкрылі найбуйнейшую краму з вінілавымі пласцінкамі. Сокал са стужкі 1941 года пайшоў з малатка за $ 4 млн.

Вольга Чайчыц, Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў