У Емене стралялі ў грамадзянаў Беларусі


Адзін з іх загінуў, другі быў цяжка паранены. Згодна з непацверджанымі звесткамі, яны былі вайсковымі дарадцамі, якія працавалі на Міністэрства абароны Емену.

Здарэнне адбылося раніцаю ў аўторак у сталіцы Емену Сане. Як паведамляе ria.ru са спасылкаю на пасольства Расеі ў Сане, у беларусаў стралялі, калі яны выходзілі з гатэлю “Амстэрдам”, размешчанага ў цэнтры гораду. Невядомыя кілеры пад’ехалі на матацыкле. Загінуў мужчына ва ўзросце 60–65 гадоў, а паранены застаецца ў крытычным стане ў рэанімацыі мясцовага шпіталю.

Раней паведамлялася, што пацярпелыя маглі быць расейскімі вайсковымі дарадцамі. Вядома, што беларусы працавалі ў Емене паводле кантракту. Магчыма, яны былі вайсковымі дарадцамі, якія працавалі на Міністэрства абароны Емену. Апошнія некалькі гадоў у Емене актыўна дзеюць шматлікія тэрарыстычныя групоўкі ісламісцкай накіраванасці. Яны змагаюцца за стварэнне ў краіне ісламскай дзяржавы. Для супрацьстаяння баевікам урад звяртаецца да замежнай дапамогі, сярод іншага – амерыканскай і еўрапейскай.

Ю.В. паводле lenta.ru, і ria.ru, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары