Караткевіч: Быў. Ёсць. Будзе! + (ФОТА І ДАКУМЕНТАЛЬНЫ ФІЛЬМ)


Быў. Ёсць. Будзе! Сёння дзень народзінаў генія беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. З гэтае нагоды выдавецтва «Мастацкая літаратура» прэзентуе першыя чатыры тамы поўнага збору твораў пісьменніка.

Прэзентацыя адбудзецца 26 лістапада а 19.00 у сталічнай «Галерэі Ў». Сярод гасцей Віктар Шніп, Анатоль Верабей і нашчадкі пісьменніка.

Караткевіч пісаў пра ўсё. Пра цябе, пра мяне, пра нас сёння і заўтра. Адзін з апошніх запісаў у дзённіку пісьменніка быў такі: «Аб сэнсе жыцця. Аб бессэнсоўнасці войнаў у ракурсе вечнасці. Аб параўнальных магчымасцях зла і дабра. Аб іх проціборстве – у грамадстве і ў душы чалавека. Аб любові і каханні. Аб гераізме. Аб подзвігу. Аб смерці. Аб бессмяротнасці. Пытанні, якія юнацтва ўсіх стагоддзяў задае сабе і навакольным. І чым дольш і настойлівей задае іх, тым долей не робіцца старасцю». Прапаноўваем вашай увазе фатаздымкі і дакументальны фільм пра заўжды маладога Уладзіміра Караткевіча.

{movie} «Уладзімір Караткевіч. Душа застанецца»|right|13467{/movie}

Ю.В., belsat.eu

Стужка навінаў