Гідраэлектрастанцыя ў кішэні


Перад намі – партатыўная гідраэлектрастанцыя HydroBee. Яна вырабляе электрычнасць за кошт струменяў вады, што праходзяць праз яе мікратурбіну.

{movie}Кішэнная гідраэлектрастанцыя |right|13453{/movie}

Назапашанай энэргіі будзе дастаткова, каб наладаваць ваш партатыўны ґэджэт, калі гэта немагчыма зрабіць звычайным чынам. Галоўная адрозненне ад сонечных генератараў у тым, што гэты дэвайс дзеездольны 24 гадзіны. Галоўнае, каб паблізу была нейкая вада, нават са слабым цячэннем. «HydroBee» створаная з акумулятарнага блоку і прылады з вінтом, якая трымае ґэджэт на паверхні. Паводле распрацоўніка, партатыўная гідраэлектрастанцыя за дзве гадзіны ў стане наладаваць уласныя акумулятары ў плыні вады, якая цячэ з хуткасцю шэсць кіламетраў за гадзіну. На гэты момант вынаходнікі прылады збіраюць сродкі праз платформу «Кікстартар» для запуску дэвайсу ў серыйную вытворчасць.

Іншыя тэмы праграмы „Dэвайс”: Даследнікі з Нацыянальнага ўніверсітэту Сінгапуру стварылі «лічбавы лядзяш». Кампанія «Polaris» выпусціла квадрацыкл з коламі, якія немагчыма прабіць. Дэвайс скульптара. Дынамік на суперкандэнсатарах.

{movie}”Дэвайс” (25.11.2013) |right|13452{/movie}

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў