Акуляры, праз якія можна ўбачыць вены


Новыя акуляры дапамогуць лекарам бачыць вены, а гэта значыць, дакладна браць кроў на аналізы ці ўводзіць лекавыя прэпараты.

Сістэма мультыспектральнага малюнку ад кампаніі “Evena Medical” паказвае крывяносную сістэму пацыента без усялякіх праблемаў, а таксама аўтаматычна запісвае біяметрычныя звесткі падчас кожнай працэдуры. Паводле прэзідэнта кампаніі-распрацоўніка, прылада дазваляе шукаць самыя лепшыя вены хворага чалавека, нават у выпадку, калі пацыент яшчэ немаўля.

Іншыя тэмы „Dэвайса”: пер’е і хвасты для „Боінгаў”, кроплярэзы для авіяцыі, аўтамабілі з паніжаным рызыкам аварыі, робаты-”ідыёты”.

Кірыл Смяглікаў, „Dэвайс”

Стужка навінаў