Akute замацоўваюцца ў Маскве


Новы песні, новае гучанне і традыцыйнае “беларускае месца” (маскоўскія беларусы арганізуюць у гэтым клубе рэгулярныя тусоўкі пад назвай Belarus Night Party). Гурт “Akute” выступіў у маскоўскім клубе China-town-cafe, ужо другі раз за гэты год.

Канцэрт не абыйшоўся без прэм’ераў – гурт зараз піша новы альбом і па-крыху “частуе” публіку новымі кампазіцыямі. Тая ж адказвае цалкам захоплена. Ва ўсялякім разе “Бегчы”, на якую толькі-толькі выйшаў кліп, заля падхапіла не горш за даўно вядомыя хіты.

{movie}Канцэрт “Akute” ў Маскве |right|13451{/movie}

Праца над альбомам добра адбілася і на канцэртным гучанні: у гітарных партыях дадалося фішак, якія, хочацца спадзявацца, не згубяцца ў запісы.

Першы кліп “Akute”

{movie}Akute – Бегчы|right|13450{/movie}

Пакуль асноўная публіка на канцэртах Akute – беларусы. Аднак расейскія медыі ўжо пачалі сачыць за творчасцю магілёўскіх хлапцоў. China-town-cafе стала для беларускіх гуртоў ужо традыцыйнай плякоўкай. Туды ўжо паспелі прыехаць Аляксандр Памідораў, гурт “Разбітае сэрца пацана” і нават NRM. РПС збіраецца паўтарыць досвед начнога паці ўжо ў гэтыя выходныя.

Аліна Радачынская, belsat.eu

Стужка навінаў