Кіеў: спецназ не змог абараніць намёту камуністаў ля помніку Леніну (Відэа)


Удзельнікі шэсця і мітынгу «За еўрапейскую Украіну» напалі на намёт з украінскімі камуністамі і закідалі яйкамі помнік Леніну. Адмысловыя падраздзяленні «Беркута» не здолелі утрымаць натоўпу.

{movie}Кіеў: напад на намёт камуністаў|right|13443{/movie}

Сёння дзясяткі тысяч украінцаў збіраюцца ў цэнтры Кіева на знак пратэсту супраць рашэння ўраду прыпыніць працэсы інтэграцыі краіны з Еўразвязам.

Апазіцыя заклікала сваіх прыхільнікаў сабрацца на адной з галоўных плошчаў Кіева. Прыхільнікі Януковіча пастанавілі правесці свой уласны мітынг на плошчы менш за кіламетр ад сваіх апанентаў.

За збліжэнне з Расеяй, а не Еўразвязам выступаюць таксама ўкраінскія камуністы. Яны ўсталявалі ўласны намёт ля помніку Леніну на Бесарабскай плошчы, дзе мітынгуюць прыхільнікі еўраінтэграцыі. Помнік разам з намётам камуністаў узялі ў ачапленне прыблізна 40 спецназаўцаў, аднак натоўп прарваў кола і намёт парвалі на шматкі.

Мітынгі пратэсту ладзяць з пятніцы ў Кіеве і Львове, іншых гарадах Заходняй Украіны. Але чакаюць, што сённяшняя маніфестацыя ў Кіеве станецца самым масавым пратэстам за апошнія гады ва Украіне.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў