Даражэе самае неабходнае – хлеб, малако, яйкі і мяса


У Беларусі 23 лістапада павысілі кошты на некаторыя віды хлеба і хлебабулачных вырабаў, малочную прадукцыю, курыныя мяса і яйкі. Адпаведную пастанову Міністэрства эканомікі № 86 ад 18 лістапада 2013 года апублікавалі сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і з сёння яна набыла моц.

На прапанову Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання павысілі на 10 % максімальныя адпускныя цэны на хлеб жытні і пшанічна-аржаны, булачныя вырабы з пшанічнай мукі з утрыманнем паводле рэцэптуры цукру і тлушчаў у суме не больш як 14 %. Гэта так званыя сацыяльныя гатункі недарагіх хлебабулачных вырабаў.

Мяса куранятаў-бройлераў і яйкі курыныя таксама падаражэлі на 10 %.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў