Як мінакі глядзелі перформанс, вылупіўшы вочы


У адным з менскіх гіпермаркетаў адбыўся першы ў Беларусі оперны флэшмоб.

Здзіўлялі мінакоў артысты камернага музычнага тэатру «Галерэя» пры падтрыманні музычнага дому «Класіка».

{movie}Першы ў Беларусі оперны флэшмоб у адным з менскіх гіпермаркетаў |right|13433{/movie}Імправізаваны канцэрт стаў нечаканасцю для наведнікаў менскага гіпермаркету «BIGZZ», што выступіў партнёрам гэтага беспрэцэдэнтнага праекту. Замест таго, каб аддавацца шопінгу, пакупнікі захоплена слухалі артыстаў, якія нечакана аказаліся сярод іх.

Фрагменты з оперы Станіслава Манюшкі «Verbum nobile», славутыя гіты Лючана Павароцці ды Фрэнка Сінатры, выкананыя маладымі вакалістамі і ўжо дасведчанымі спевакамі пад акампанемент камернага аркестру, змусілі менчукоў забыць пра справы і заглыбіцца ў свет музыкі. Гэткім чынам артысты «Галерэі» запрасілі ўсіх упэўніцца ў тым, што опернае мастацтва даступнае кожнаму і любы чалавек зможа знайсці ў ім штосьці цікавае для сябе.

Беларусы з вялікаю цікавасцю прыглядаліся і прыслухоўваліся да дзеі, бо падобныя акцыі – з’ява ў нашай краіне надзвычай рэдкая. У Беларусі нават за культурніцкую акцыю можна трапіць пад пераслед.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў