«Пуцяра, ідзі гэць!» Па Украіне пакацілася хваля «еўрамайданаў»


У Кіеве пратэстоўцы супраць прыпынення інтэграцыі з Еўразвязам штурхаліся з міліцыяй.

Раніцаю ва украінскай сталіцы міліцыя пачала адціскаць пратэстоўцаў, якія патрабуюць ад ураду ўзнавіць дыялог з Еўразвязам, з Майдану Незалежнасці.



Як паведамляе «5 канал», праваахоўнікі матывавалі свае дзеянні пашырэннем плошчы для ўсталявання навагодняй елкі.

{movie}Відэа ўкраінскага “5 каналу” з Майдану Незалежнасці ў Кіеве|right|13431{/movie}

Аднак мітынгоўцы заявілі, што іх спрабуюць выціснуць з месца пратэсту, і аказалі супраціўленне. Міліцыя ж пачала ставіць плот, які загароджвае ўваход на плошчу. {movie}Пратэсты ў Кіеве супраць спынення еўраінтэграцыі |right|13432{/movie}

Цяпер на кіеўскім «еўрамайдане» – каля 100 мітынгоўцаў, прычым выступаюць усе ахвотныя. На Крэшчаціку застаецца шмат аўтобусаў з міліцыяй.

Інтэрнаўты выклалі ў сеціва здымак бел-чырвона-белага сцяга на Майдане.

1452531_546109128806716_826882921_n

«Беларускія пабрацімы прыехалі нас падтрымаць. А ты яшчэ сядзіш дома?» – падпісаны здымак у суполцы «Украіна» на «Facebook’у».

У Львове ў пратэстах бяруць удзел амаль усе катэгорыі насельніцтва.

«Плошча перад помнікам Тарасу Шаўчэнка запоўнілася літаральна за 20 хвілінаў, людзей было каля 10 тыс. Спачатку людзей забаўляла музыка, затым пачаўся афіцыйны пачатак , калі гімн спявала ўся плошча», – піша на сваёй старонцы ў «LiveJournal» карыстальнік Forko. Паводле яго, партыйных сцягоў на акцыі не было, хоць прысутнічалі прадстаўнікі «Свабоды», «Бацькаўшчына» і «Удару».

Арганізатары акцыі пацвердзілі , што «майдан» у Львове – бестэрміновы, а людзей просяць заставацца таксама на ноч. На плошчы ўсталявалі вялікі намёт, у якім запісваюць ахвотных ехаць у Кіеў на сталічны «еўрамайдан».

«Калі бачыце паведамленне пра тое, што нібыта «еўрамайдан» разышоўся (у Кіеве , Львове ці яшчэ дзесьці) – не верце, гэта правакацыі. Ніхто не разыходзіцца, людзей становіцца ўсё больш», – паведамляюць карыстальнікі «Facebook’у».

Апроч таго, як паведамляюць «Украінскія навіны», людзі збіраліся ў Чарнаўцах, Сумах, Вінніцы, Крывым Рогу, Харкаве і Данецку. Праўда, мітынгоўцаў было не так шмат – ад 100 да 500 асобаў.

МЯ, belsat.eu, паводле pravda.com.ua

Стужка навінаў