Мядзведзікі - невінаватыя!


Цацачныя мядзведзікі ды студыя “Total” – не злачынцы. Шведская пракуратура закрыла справу аб “плюшавым дэсанце”. Следчыя не знайшлі якіх-кольвек доказаў здзяйснення злачынства пілотамі.

{movie}«Плюшавая кропка»|right|13429{/movie}

Канцы ў ваду, а дакладней – у неба. Шведская пракуратура закрыла справу аб “плюшавым дэсанце”. Следчыя гэтак і не знайшлі якіх-колечы доказаў здзяйснення злачынства пілотамі.

На пачатку ліпеня летась лёгкаматорны грамадзянскі самалёт з двума грамадзянамі Швецыі на борце перасек дзяржаўную літоўска-беларускую мяжу. Пілоты раскідалі па-над Івянцом і Менскам мноства плюшавых мядзведзікаў з заклікамі аб свабодзе слова ў нашай краіне.

Улады факт дэсанту спачатку адмаўлялі, але неўзабаве спецслужбы затрымалі тады двух грамадзянаў Беларусі як падазраваных у дапамозе замежнікам. Пазней затрыманых вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. Дзяжурнага па супрацьпаветраных сілах пакаралі зняволеннем, а кіраўнікоў ведамстваў, адказных за ахову паветранай прасторы і мяжы, – адстаўкамі. Канчаткова ж справу аб “плюшавым дэсанце”, якая паставіла пад сумнеў абароназдольнасць Беларусі ды выклікала міжнародны скандал, Камітэт дзяржбяспекі закрыў толькі сёлета ў ліпені.

Валеры Руселік, “Аб’ектыў”

Стужка навінаў