Камуналка ізноў падаражэе


Своеасаблівую святочную неспадзяванку рыхтуе для беларусаў урад. Амаль на 40 % у новым годзе падаражэюць жыллёва-камунальныя паслугі. Прэм’ер Міхаіл Мясніковіч і кіраўнік Міністэрства эканомікі Мікалай Снапкоў патлумачылі гэта тым, што рэальны сектар больш не ў стане субсідаваць таннай энергіі для насельніцтва.

{movie}Камуналка падаражэе|right|13428{/movie}

МІКАЛАЙ СНАПКОЎ, МІНІСТР ЭКАНОМІКІ:
“Плануецца з 1 студзеня павялічыць: плацяжы за жыллёва-камунальныя паслугі ў разліку на тыповую кватэру ў памеры, эквівалентным 5 доларам ЗША. З далейшай штоквартальнай індэксацыяй прапарцыйна росту намінальнага заробку”.

Ацэньваецца, што плацяжы за жыллёва-камунальныя паслугі сям’і з трох чалавек, якія жывуць у двухпакаёвай кватэры, пры нарматыўным спажыванні паслугаў павялічацца ў параўнанні са снежнем 2013 года на 117 000 рублёў.

Павысіцца перадусім плата за газ і электраэнергію – за кошт скарачэння яе дзяржаўнага субсідавання для насельніцтва. Цяпер яе спажыўцы плацяць за газ крыху больш за палову яго рэальнага кошту.

Таму цягам наступных трох гадоў урад збіраецца адмовіцца ад перакрыжаванага субсідавання наагул.

Надзеі ж на вывад эканомікі з рэцэсіі ўскладаюцца на нарошчванне ў наступным годзе экспарту – прыблізна на 7 %. Дарэчы, адказнасць за падзенне ВУП урад галоўным чынам ускладае на праблемы, выкліканыя канфліктамі з расейскімі партнёрамі.

МІХАІЛ МЯСНІКОВІЧ, ПРЭМ’ЕР-МІНІСТР:
“Калі б вось ацэнка стратаў – толькі за кошт калію і нафты… Паводле ацэнак Міністэрства эканомікі… і вонкавыя шокі, якія акрамя гэтых чыннікаў… Мы не дабралі 5,4 % валавога ўнутранага прадукту”.

Прэм’ер не дадаў, праўда, што рост ВУП упаў да 1,5 % яшчэ ў чэрвені, калі ўгнаеннямі ды нафтапрадуктамі гандлявалі бесперашкодна.

Станіслаў Івашкевіч, “Аб’ектыў”

Стужка навінаў