«Забароненае мастацтва» ад Марачкіна (фота)


У часы, калі мастак Алесь Марачкін ствараў гэтыя творы, любая з карцін магла б выклікаць сур’ёзныя праблемы. «Ідэалагічна-няправільная» выстава «СтART60» – у галерэі «Мастацтва».

«Лічба 60 – не выпадковая, я хацеў пачаць з тых 60-х, калі я ўпершыню прыняў удзел у маладзёвай выставе», – кажа аўтар.

Ідэя аўтара ў тым, каб паказаць працы, якія стварыў мастак яшчэ падчас навучання ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер Беларуская дзяржаўная Акадэмія мастацтваў).

Побач з раннімі палотнамі Алесь Марачкін выставіў некалькі новых. Кожная праца – гэта асобная тэма для роздуму. Гэта і першае каханне, і родныя мясціны, і нават такія тэмы, як існаванне іншых цывілізацыяў.

МЛ, belsat.eu
Фота belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары