Ліпковіч: Навошта плаціць падаткі на міліцыянтаў, якія хлусяць у судзе?


«Ёсць такая фраза: падаткі – гэта аплата за цывілізацыю. А што рабіць, калі цывілізацыя, якая будуецца на мае падаткі, мяне не задавальняе?» – пытае блогер Яўген Ліпковіч ў праграме «Размова Жбанкова».

{movie}Ліпковіч: Навошта плаціць падаткі на міліцыянтаў, якія ілжэсведчаць у судзе? |right|13415{/movie}

Госць «Белсату» заявіў, што падтрымлівае тых, хто не хоча плаціць падаткаў, бо гэтыя сродкі марнуюцца ўладамі ды выкарыстоўваюцца неэфектыўна: «За што мы мусім плаціць падаткі? На міліцыянтаў, якія хлусяць у судзе? На іхнае ўтрыманне? На шаленствы, звязаныя з «Дажынкамі», якія нікому не падабаюцца і адпалохваюць людзей? На БРСМ, на які скіроўваецца $ 6 млн штогод, а пасля аказваецца, што там гадуюцца тэрарысты? На тэлебачанне, якое шмат хто не глядзіць? Чаму за гэта мы мусім плаціць?»

Новы падатак на «дармаедаў», які плануюць увесці ўлады Беларусі, блогер назваў скрайне непапулярным крокам. Спадар Ліпковіч мяркуе, што «нічога нармальна з гэтага не атрымаецца». «Узамен за падаткі дзяржава нешта прапаноўвае. А што прапаноўвае нашая дзяржава? Толькі міліцыянтаў, што хлусяць, сведчачы супраць мяне самога? Дык ідзіце ж вы, хлопцы… За гэта ніхто не гатовы плаціць».

Больш – у праграме «Размова Жбанкова».

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў