Ва Украіне ладзяць стыхійныя пратэсты супраць зрыву еўраінтэграцыі (відэа з месца падзей)


Уначы ў розных гарадах Украіны прайшлі мітынгі на знак пратэсту супраць прыпынення рыхтавання да Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ, пра што абвесціў напярэдадні ўкраінскі ўрад.

Стыхійныя акцыі прайшлі ў Івана-Франкоўску, Луцку, Ужгарадзе, Львове і нават Данецку, які вядомы сваймі прарасейскімі настроямі.

{movie}Cтыхійныя пратэсты ў Кіеве супраць зрыву еўраінтэграцыі |right|13414{/movie}У Кіеве на майдане Незалежнасці сабраліся ад 1000 да 2000 чалавек. Да іх далучыліся апазіцыйныя палітыкі, у прыватнасці, лідар партыі «Батьківщина» Арсеній Яцэнюк, старшыня партыі УДАР Віталь Клічко, лідар «Свабоды» Алег Цягнібок, а таксама былы міністр унутраных справаў Юрый Луцэнка. Пратэстоўцы скандавалі «Украіна – Еўропа».

«Была надзея, што нам не хлусяць, і мы сапраўды кіруемся ў Еўропу, нягледзячы на супраціў Расеі. Але аказалася, што гэта быў проста гандаль, хто дасць больш грошай», – адзначыў адзін з удзельнікаў маніфестацыі ў Кіеве.

Адзін з лідараў апазіцыі, чэмпіён па боксе Віталь Клічко, які плануе балатавацца на пасаду прэзідэнта ў 2015 годзе, абвінаваціў прэзідэнта Віктара Януковіча ў прадажнасці: «Я не ведаю, і ніхто не даведаецца, за якія грошы Януковіч прадаў інтэграцыю з ЕЗ».

У цэнтр гораду ўлады прыгналі некалькі аўтобусаў з сілавікамі. Перакрылі таксама падыход да Адміністрацыі прэзідэнта на вуліцы Банкавай.

У чацвер Кабінет Міністраў пастанавіў прыпыніць працэс рыхтавання да падпісання Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ, бо не атрымаў ад Еўразвязу адказаў на пытанне аб кампенсацыі стратаў, якія краіна панясе з-за скарачэння тавараабароту з Расеяй ды краінамі СНД.

Шкадаванне і расчараванне ў сувязі з рашэннем ўкраінскага ўраду выказалі прадстаўнікі ЕЗ і ЗША.

Украінская апазіцыя заклікае выйсці на пратэсты ў нядзелю – 24 лістапада.

МЯ, belsat.eu, паводле «Бі-Бі-Сі»
https://youtu.be/L8U1RxgvuZI

Глядзі таксама
Каментары