Рымашэўскі: Адказнасць за садызм над жывёлаю нясуць улады і асабіста Лукашэнка


«За беспадстаўны здзек з жывёлы ў Беларусі ўсю паўнату адказнасці нясуць дзейныя ўлады: Палата прадстаўнікоў, Адміністрацыя прэзідэнта і персанальна Аляксандр Лукашэнка», – падкрэсліў адзін з лідараў беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў Віталь Рымашэўскі.



{movie}Рымашэўскі: Адказнасць за садызм над жывёлаю нясуць улады і асабіста Лукашэнка |right|13400{/movie}Хрысціянскія дэмакраты «абураныя бяздзейнасцю ўладаў Беларусі ды праваахоўных органаў» ў справе здзекаў над жывёлаю і патрабуюць неадкладна распачаць крымінальныя і адміністратыўныя справы па фактах скуралупства, заявіў палітык.

Паводле Рымашэўскага, Палата прадстаўнікоў у 2011 годзе прыняла ў першым чытанні закон «Аб абыходжанні з жывёлаю», але праз год дэпутаты адклікалі праект у сувязі з рэзкаю крытыкаю дакументу з боку абаронцаў жывёлы. Тым не менш, мяркуе Рымашэўскі, у выпадку прыняцця закону ён «даваў бы падставы абараняць жывёлу і неяк вырашаць сітуацыю».

Акрамя таго, нагадаў сустаршыня БХД, сёлета на сайце change.org была апублікаваная онлайн-петыцыя дзеля падтрымання Закону аб абароне жывёлы, якая сабрала больш як 29 тысяч подпісаў, але была «поўнасцю праігнараваная дзейнымі ўладамі».

«Я ўпэўнены, што ўлады не пойдуць ні на якія змяненні добраахвотна. Іх можна толькі прымусіць гэта зрабіць, арганізуючы масавы націск», – мяркуе Рымашэўскі.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў