Як беларусы выказваюць незадавальненне?


Талерантныя і памяркоўныя. Гэтак звычайна гавораць пра беларусаў. Ці насамрэч мы такія? Журналісты праграмы «Маю права» выйшлі на вуліцы, каб даведацца, як грамадзяне звычайна выказваюць сваё незадавальненне.

{movie}«Паскарджуся жонцы». Як яшчэ беларусы могуць выказаць сваё незадавальненне?|right|13398{/movie}

Хтосьці – прамаўчыць, хтосьці – пачне лаяцца. Адзін рэспандэнт з усмешкаю адказаў, што… паскардзіцца жонцы. «Напішу ліст у газету», – адказвае іншы жыхар Менску.

«Незадавальненне выказваць – не мае сэнсу. Усё роўна будзе гэтак, як захоча начальства», – мяркуе адзін з апытаных. «Не рабіць нічога, праблема сама развяжацца», «трэба пісаць у сацыяльныя сеткі» – такія адказы пачулі нашыя журналісты на вуліцах Менску.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў