Вынікі чэмпіянату свету па хакеі 2014 прадкажа краб-гігант (ФОТА)


Прадказваць вынікі хакейных матчаў падчас чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе будзе гіганцкі краб Пятровіч, адмыслова прывезены для гэтага ў менскі цэнтр акіянаграфіі «Адкрыты акіян», распавёў інфармацыйнаму агенцтву БелТА прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Беларусі Уладзімір Несцяровіч. «Такі арыгінальны ход будзе спрыяць прыцягненню да чэмпіянату свету па хакеі – 2014 грамадскай цікавасці, у тым ліку з боку замежных гасцей».

Пятровіча злавілі ля берагоў Нарвегіі, спачатку прывезлі караблём у Мурманск, затым, ужо самалётам, – у Маскву, адкуль марскі жыхар накіраваўся ў Беларусь. Камчацкага краба транспартавалі ў адмысловым кантэйнеры з лёдам.

Камчацкі краб нездарма называецца гігантам: размах клюшань дарослых прадстаўнікоў гэтага віду можа даходзіць да 2 м, вага – да 7 кг. Пятровіч, дарэчы, важыць 3,5 кг.

Цяпер краб-прадказальнік жыве ў акварыуме, які нагадвае хакейную пляцоўку. Бліжэй да чэмпіянату свету па хакеі акварыум змесцяць у Снежнае зале цэнтру акіянаграфіі, якую ствараюць адмыслова да чэмпіянату.

Цэнтр акіянаграфіі «Адкрыты акіян» адкрыўся ў 2009 годзе ў Менску. Тут жывуць больш за 200 відаў жывых прэснаводных і марскіх жывёлін, у тым ліку акулёнак, які вывеўся ў цэнтры, кайманава чарапаха, два віды піранняў.

Ю.В., паводле БЕЛТА

Стужка навінаў