Пераможны матч цмокаў з «Астаною» за 2 хвіліны (відэа)


https://youtu.be/AXUFQKTiQFg
У шостым матчы Адзінай лігі ВТБ 17 лістапада баскетбалісты клубу «Цмокі-Менск» выгулялі на сваёй пляцоўцы ў казахстанскай «Астаны» з лікам 82:68. Спартовыя эмоцыі ў эксклюзіўным відэа «Белсату».

Падчас папярэдняй сустрэчы 9 лістапада беларуская каманда перамагла ў Марыупалі «Азоўмаш» – 74:67 (20:12, 23:15, 17:23, 14:17).

{movie}Пераможны матч цмокаў з “Астаною” за 2 хвіліны|right|13355{/movie}«Цмокі» займаюць трэцяе месца сярод дзесяці камандаў групы В, атрымаўшы 4 перамогі ды пацярпеўшы 2 паразы. Наступную сустрэчу яны правядуць 1 снежня ў Менску супраць падмаскоўных «Хімак».

У фінальную частку па выніках двухкругавога турніру выходзяць 6 найлепшых каманд групаў А і В.

«Цмокі» лічацца адною з найбяднейшых камандаў лігі. Аднак ужо ў пачатку сезону «Цмокі» ў сваёй групе адстаюць толькі ад «Хімак» і «ЦСКА», якія належаць да найлепшых камандаў еўрапейскага баскетболу.

«Цмокі» – гэта каманда, якая сама сябе стварыла. Гэта адзіная каманда ў краіне, якая выкарыстоўвае беларускую мову, але і здольная таксама на добрую гульню. Перад пачаткам гэтага сезону «Цмокі» заявілі, што будуць больш гульнёвыя. І гэта, сапраўды, у іх атрымліваецца, дзякуючы гульцам з ЗША і Сербіі. Персанальны склад каманды спрычыніўся да таго, што каманда стала гуляць больш стабільна ў параўнанні з мінулым сезонам”, – падкрэсліў спартовы аглядальнік Аляксандр Пуціла.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары