Міліцыянты на суботніку (Фотарэпартаж)


Начальнік менскай міліцыі генерал-маёр Аляксандр Барсукоў прыбіраў лісце і «добраўпарадкоўваў дэкаратыўныя канструкцыі» ля кадэцкай вучэльні.

Сёння ўва ўсіх органах і падраздзяленнях сталічнай міліцыі прайшоў перадзімовы суботнік. Праваахоўнікі наводзілі парадак у кабінетах і на тэрыторыі побач з будынкамі, у якіх месцяцца падраздзяленні гарадской міліцыі ды падшэфныя ёй арганізацыі (Дом ветэранаў у Ленінскім раёне, у Партызанскім – хоспіс, Менскае гарадское кадэцкае вучылішча № 1).

«…Частка працаўнікоў апарату ГУУС у складзе начальнікаў упраўленняў і аддзелаў здзейснілі працоўны дэсант менавіта ў вучылішчы. На чале з начальнікам менскай міліцыі генерал-маёрам Аляксандрам Барсуковым кіраўнікі службаў глаўка і кадэты супольнымі намаганнямі ачысцілі ад апалай лістоты прылеглую да будынку МГКВ тэрыторыю, добраўпарадкоўвалі дэкаратыўныя канструкцыі», – паведамляе інтэрнэт-старонка ГУУС Менскага гарвыканкаму.

Спадар Барсукоў распавёў, што міліцыянты і штодня сочаць за чысцінёю сталічных вуліцаў: адсочваюць стыхійныя звалкі і эвакуююць аўтахлам.

Паводле Guvd.gov.by

Глядзі таксама
Каментары