Адкуль сярод крымінальных аўтарытэтаў столькі беларусаў?


https://youtu.be/zTjCR__oxqA
Беларусаў у крымінальнай эліце стала больш, чымся ў «шалёныя 90-я».

Госць «Размовы Калінкінай» – журналіст Віктар Федаровіч, які шмат гадоў вывучае крымінальную Беларусь. Улады Беларусі даўно адрапартавалі, што барацьба са злачынцамі ў законе ў краіне даўно і паспяхова скончаная. Цяпер мы сапраўды не чуем пра гучныя крымінальныя разбіральніцтвы, але ці сведчыць гэта пра тое, што іх няма?
{movie}Віктар Федаровіч у «Размове Калінкінай»|right|13347{/movie}
Паводле Віктара Федаровіча, сярод грамадзянаў Беларусі – сем злодзеяў у законе, яшчэ адзін – на прозвішча Цімашэнка (Цімоха) – жыве ў Падмаскоўі. Большасць з іх застаюцца за кратамі. Але нягледзячы на гэта, крымінальная структура захавалася: «назіральныя» («смотрящие») за раёнамі ёсць не толькі ў сталіцы, але і ў правінцыі.

На нядаўняй сходцы ў Дубаі каранавалі 16 злодзеяў у законе, сярод якіх чацвёра нашых суайчыннікаў. Віктар Федаровіч тлумачыць, што беларусы падзяліліся на два кланы: «кушняроўцы» (ад Сашы Кушнера, якога перад смерцю паспеў каранаваць Дзед Хасан – аўтарытэт, супраць якога ўзброіліся ажно чатыры кланы) і «цімохінскія» (да іх належыць і дубайская чацвёрка).

Журналіст распавёў і пра тое, што за апошнія гады змяніўся і г.зв. кодэкс крымінальнікаў. Раней аўтарытэтам быў той, хто жыў паводле ўласных правілаў, не меў сям’і, нідзе не працаваў, не дапускаў ніякіх кантактаў з уладамі. Было яшчэ некалькі пунктаў, у тым ліку – не мусіла быць крыві на руках. Цяпер ёсць і сем’і, і дзеці, і ўласнасць, і кантакты з уладамі дапускаюцца.

АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары