Гісторыя ў чатыры мільярды гадоў за некалькі хвілін


NASA падзялілася відэа, на якім навукоўцы зрабілі спробу рэканструкцыі эвалюцыйных працэсаў на Марсе за апошнія чатыры мільярды гадоў.

{movie}Гісторыя Марсу ад NASA |right|13336{/movie}

Як бачым, на Чырвонай планеце, меркавана, даўней былі вада і атмасфера. Пацвярждаюць гэта назіраныя цяпер сухія рэчышчы каналаў і былых рэк. Паводле ацэнак навукоўцаў, H2O існавала на Марсе прыкладна 3,7 млрд гадоў таму.

Гэты факт, у сваю чаргу, азначае, што на планеце было цяплей. Аднак цяпер немажліва сказаць, ці на Марсе дастаткова доўга быў прыдатны для фармавання жывых арганізмаў клімат. Паводле адной з апошніх тэорыяў, жыццё на Зямлю магло трапіць менавіта з Марсу.

Іншыя тэмы: Амерыканскі стартап Coin прэзентаваў прыладу, здольную пазбавіць вас ад пластыкавых крэдытак ды розных падарункавых картаў. Фірма з Сіднэю, якая займаецца вытворчасцю адзення на стыку моды і высокіх тэхналогіяў, стварыла ўнікальны навігацыйны пінжак, які не дазволіць заблукаць свайму гаспадару. А таксама акуляры-энэрганосьбіты і робат-мастак.

{movie}”Дэвайс” (15.11.2013) |right|13335{/movie}

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў