Фестываль “Святло рампы” сабраў у Магілёве аматарскія тэатры з усёй краіны


Да 19-га лістапада магілёўцы змогуць наведаць 12 інсцэнізацыяў на сцэне Цэнтра культуры і канцэртнай залі “Магілёў”.

{movie}Фестываль “Святло рампы” сабраў у Магілёве аматарскія тэатры з усёй краіны |right|13333{/movie}

АЛЯКСАНДР П’ЯНЗІН, СЯБРА ЖУРЫ: “Гэта людзі, якія хочуць, рвуцца. Яны хвалююцца зусім інакш, чым прафесіяналы. У шмат якіх прафесіяналаў пэўныя межы сцерліся”.

Тэатралы пазмагаюцца за прызы за лепшыя мужчынскую і жаночую ролю і лепшую рэжысёрскую працу. А Гран-пры фестывалю будзе прызначанае найлепшаму спектаклю.

Іншыя тэмы: У Старым Замку Горадні паказваюць артэфакты паўстання 1863 года, прывезеныя з Літвы. Маладыя мастакі з Літвы выставілі працы ў Менску. Варшаўскія габрэі паглядзелі дакументальную стужку, гераіні якой меркавалі, што Галакост – гэта клей для шпалераў.

{movie}Агляд падзеяў культуры (15.11.2013) |right|13334{/movie}

Мар’яна Чарняева, Сяргей Будкін, belsat.eu

Стужка навінаў