Новая праграма стыпендыяў для беларусаў за мяжою стартуе сёння


Заяўкі на стыпендыі для беларускай моладзі прымаюць з сённяшняга, 15 лістапада, да 6 снежня.

Праграма «Еўрапейская праграма стыпендыяў для маладых беларусаў» («European Scholarship Scheme for Young Belarusians» (ESSYB)) – гэта працяг папярэдняга праекту Еўрапейскай камісіі. У 2011 годзе ведамства заснавала падобную праграму стыпендыяў «Адкрытая Еўропа» («Open Europe Scholarship Scheme» (OESS)). Аднак год таму яна спыніла прыём новых заявак. Фінансаванне працягвалі атрымліваць толькі тыя, каго прынялі ў праграму раней.

Мэта стыпендыяў – выхаваць для Беларусі эліту з дэмакратычнымі поглядамі, даўшы беларускай моладзі шанец атрымаць за мяжою вышэйшую адукацыю без ідэалагічнай афарбоўкі, а пасля вярнуцца на Радзіму.

Праграма прадугледжвае як мінімум 200 стыпендыяў для ахвотных атрымаць ступень бакалаўра або магістра ва ўніверсітэтах краінаў Еўразвязу і Еўрапейскай эканамічнай прасторы. Патрабаванні да кандыдатаў і іншыя падрабязнасці тут.

Праектам кіруе Рада міністраў паўночных краінаў (Nordic Council of Ministers).

АК, belsat.eu

Стужка навінаў