Віталь Рыжкоў: Папулярнасць у літаратуры – як змяіны клубок з плётак і зайздрасці


Літаратурныя прэміі падтрымліваюць палітычныя рэйтынгі, пераклады працуюць, як рэміксы, народныя героі вырабляюцца ў «Фэйсбуку». Якія яны – складнікі беларускага поспеху ў літаратуры? Пра гэта ў праграме «Размова Жбанкова» – гутарка з перакладчыкам і паэтам Віталем Рыжковым.

{movie}Віталь Рыжкоў: Папулярнасць у літаратуры – як змяіны клубок з плётак і зайздрасці|right|13330{/movie}

Што такое поспех па-беларуску? Наклад 500 асобнікаў, што разышоўся сярод фанатаў і фанатак, магчыма, 2–3 рэцэнзіі ў сеціве, магчыма, літпрэмія і дыплом. «Так і ёсць, ніякіх бонусаў, апроч зайздрасці калегаў, якім і гэтага не дасталася. Выдавец не вырашыць дадрукаваць яшчэ хаця б 2,5 тысячы экзэмпляраў або будзе вельмі доўга думаць, ці дадрукоўваць наклад. Ты мусіш выдаваць новыя кнігі з хуткасцю кулямёту, – разважае пра стан сучаснай беларускай літаратуры і літаратараў Віталь Рыжкоў. – Ніякай папулярнасці сёння не існуе. Папулярнасць сёння – гэта змяіны клубок з плётак і зайздрасці».

Сённяшні модны беларускі аўтар – у пэўным сэнсе поп-зорка, якая мае сваё кола фанатаў, якая мае эмацыйнае падтрыманне. «І гэта для такіх аўтараў – вялікая праблема і нават трагедыя. Бо немагчыма паглядзець на сябе з вышыні часу», – гаворыць госць праграмы.

Глядзіце больш у «Размове Жбанкова»!

МЛ, belsat.eu

https://youtu.be/S65ssJXSF20

Глядзі таксама
Каментары