Як маглі б выглядаць пакоі Ко-ко Шанэль і Джуліі Чайлд?


Гэтак выглядае пакой, у якім магла б жыць вынаходніца маленькай чорнай сукенкі Ко-ко Шанэль, а гэтак – пакой у стылі рэфарматаркі моды Эльзы Ск’япарэллі. У Бэвэрлі Гілз адкрылася самая чаканая для дызайнераў інтэр’еру падзея года ЗША. Тэма – натхненне стылем знакамітасцяў. Навіны культуры.

Афармляльніца пакою, інспіраванага сляпым ад нараджэння спеваком Стыві Ўaндэрам, выкарыстала прыемныя на дотык матэрыялы. А інтэр’еры, аформленыя ёй у гонар Валентына, дыхаюць шыкам і бляскам.

{movie}Агляд падзеяў культуры (14.11.2013)|right|13318{/movie}ЛАЙЗА ТЭРНЭР, ДЫЗАЙНЕРКА

“Ягонае жыццё бясконца багатае, гламурнае і прыгожае, і я паспрабавала перадаць гэтае ўражанне тут, у прасторы. Я дадала яркага туркусовага колеру на старую антыкварыятную мэблю, каб тая выглядала свяжэйшаю. На сцяне я змясціла графіці адной з ягоных самых вядомых цытатаў: “Я люблю прыгажосць, і гэта не мая віна”. А чырвоныя сукенкі – даніна пашаны да Валентына”.

Побач можна пабачыць кухню, натхняльніца якой – вядоўца кулінарнага шоу Джулья Чайлд. А гэтая ўпрыгожаная каляровым шклом спачывальня – рэверанс спадкаеміцы стразавай імперыі Надзяй Сварофскі.

Іншыя навіны: У Менску паказалі творы найлепшых графікаў з Беларусі, Польшчы ды Расеі. У Магілёве адзначылі 225-годдзе з дня нараджэння лексікографа Івана Насовіча. «Аварыя серабрыстага аўта / Падвойная катастрофа» Эндзі Ўоргала праданая за рэкордную суму.

МЧ, belsat.eu

Стужка навінаў