Алег Гайдукевіч: «Хто хоча, хай глядзіць «Белсат», хто хоча – ОНТ, БТ, НТВ»


Намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі прапанаваў спыніць судовую справу супраць «Белсату». «Нягледзячы на тое, што нашую партыю шмат што не задавальняе з таго, што паказваюць на «Белсаце» (ну, а чаму нас мусіць усё задавальняць? У кожнага сваё меркаванне), мы лічым, што толькі беларусы маюць права вырашаць, што ім глядзець і што чытаць. Мае быць канкурэнцыя: хто хоча, хай глядзіць «Белсат», хто хоча – ОНТ, БТ, НТВ. Усе мусяць мець магчымасць пісаць, здымаць і паказваць. А людзі разбяруцца, што праўда і што няпраўда. Мы лічым, што судовую справу адносна «Белсату» трэба прыпыняць. Я не бяру пад увагу нейкія там юрыдычныя аспекты справы, але я лічу, што ўсе каналы, якія хочуць трансляваць у Беларусі, хай транслююць», – сказаў Алег Гайдукевіч.

{movie}Алег Гайдукевіч (ЛДПБ): “судовую справу супраць «Белсату» трэба прыпыніць” |right|13314{/movie}

Больш падрабязна пра тое, хто і навошта падаў у суд на «Белсат», чытай ТУТ.

Ю.В., belsat.eu

Стужка навінаў