«Праблему нелегалаў у РФ трэба вырашаць на дзяржаўнай мяжы»


Гэтак намеснік кіраўніка ўраду Расеі Дзмітрый Рагозін пракаментаваў у сваім «Тўітэры» інфармацыю выдання «Коммерсант» пра тое, што дзяржаўная памежная камісія пад ягоным кіраўніцтвам ініцыявала працу над папраўкамі, якія абавяжуць усіх мігрантаў, што прыязджаюць у РФ, атрымліваць медычную страхоўку.

Zrzut ekranu 2013-11-14 o 08.45.55

Гэтыя папраўкі зменяць і правілы часовага побыту мігрантаў на тэрыторыі Расіі. Згодна з новымі правіламі, без візаў і дазволаў на працу ў Расеі можна будзе заставацца не больш як 90 дзён.

Раней кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Расеі Сяргей Іваноў заявіў, што сачыць за мігрантамі мусяць рэгіянальныя ўлады: «Тут трэба працаваць на апярэджанне, здымаць вастрыню сацыяльных праблемаў, мудра арганізоўваць рынак працы».

Паводле Дэпартаменту грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі, у 2006 годзе ў Расеі магло працаваць каля 300 000 беларусаў. Некаторыя незалежныя эксперты лічаць, што больш рэальная колькасць – 1 мільён. Пры гэтым варта ўлічваць, што колькасць насельніцтва, занятага ў эканоміцы Беларусі, паводле афіцыйных звестак складае каля 4 млн 750 тыс. чалавек.

Працаваць у Расею едуць пераважна беларусы з сярэдняю або сярэдне-спецыяльнаю адукацыяй, ствараючы дэфіцыт кадраў у будаўнічай і транспартнай сферах, у камунальнай гаспадарцы Беларусі. Больш высокааплатнай працы ў Расеі шукаюць і некаторыя высокакваліфікаваныя беларускія адмыслоўцы (медыкі, эканамісты, менеджары).

Ю.В., belsat.eu

Стужка навінаў