Што робіць для сталіцы і яе жыхароў Менгарсавет?


Пакуль улады вырашалі, калі ж распачаць выбары самых высокапастаўленых прадстаўнікоў народу, у сядзібе Аб’яднай грамадзянскай партыі высвятлялі, які ж рэальны аб’ём працы выконваюць чыноўнікі на месцах. Размова вялася перадусім пра Менскі гарадскі савет дэпутатаў. Што ж робіць для сталіцы і яе жыхароў гарадскі савет?

Не для нас з вамі, але за наш кошт… будаўніцтва Палацу незалежнасці з офісам для Аляксандра Лукашэнкі адбывалася 50/50: са сродкаў рэспубліканскага і сталічнага бюджэтаў – высветлілі сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі праз Міністэрства фінансаў. Ці трэба нам палац – у нас улады не пыталіся.

{movie} Навошта Менгарсавет? |right|13311{/movie}МАРАТ АФАНАСЬЕЎ, ЭКС-СТАРШЫНЯ ЖЛОБІНСКАГА ВЫКАНКАМУ:

“Сёння няма з каго спытаць, куды выкарыстоўваюцца грошы выканаўчых камітэтаў, і ніхто не можа сёння пракантраляваць памер выкарыстання гэтых сродкаў”.

Хаця орган, які мусіць сачыць за мэтавым выкананнем бюджэту, ёсць! Гэта гарадскі савет дэпутатаў, афіцыйны дзяржаўны орган мясцовага самакіравання. Яшчэ – гарсавет зацвярджае кандыдатуру мэра гораду, усталёўвае мясцовыя падаткі, распараджаецца камунальнаю ўласнасцю. Але перадусім – мае спрыяць развязанню нашых праблемаў: ад жыллёва-камунальнае галіны да адукацыі. Ці пра гэта ведаем?

МІНАКІ, МЕНСК:

“Абраны народам, таму натуральна, што ён развязвае ўсе праблемы, пастаўленыя насельніцтвам нашай краіны”.

“Першы раз чую пра такі орган улады, а тады як яго можна ацаніць?”

“Ніхто не паведамляе нічога. Як хочуць, гэтак робяць”.

“Туды можна, пэўна, балатавацца, і выгады з гэтага нейкія атрымаць”.

Частка ўдзельнікаў паседжання экспертнага клубу «Прафесійна пра актуальнае» – экс-дэпутаты саветаў розных узроўняў. Андрэй Завадскі працаваў акурат у Менгарсавеце. Кажа, цывілізаваны шлях развіцця магчымы толькі пасля нежаданае ўладаю рэформы мясцовага самакіравання.

АНДРЭЙ ЗАВАДСКІ, БЫЛЫ ДЭПУТАТ МЕНГАРСАВЕТУ:

“Улада вельмі баіцца самакіравання, бо яно звязанае з дэцэнтралізацыяй улады, з перадаваннем паўнамоцтваў з высокага ўзроўню на ніжнія – да людзей, да канкрэтных супольнасцяў”.



Хочуць, не хочуць, але ўладаю падзеляцца – лічыць былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Навасяд.

УЛАДЗІМІР НАВАСЯД, ЭКС-ДЭПУТАТ ПАЛАТЫ ПРАДСТАЎНІКОЎ:

“Людзі пра гэта кажуць… Самакіраванне… то бок сам кірую, а не мною кіруюць. Пра гэтыя крызісы, якія ў Менску праз ушчыльненне пайшлі, палітыкі сталі казаць, фонды сталі актыўна працаваць на гэтай тэме. Увогуле тэрмін дэцэнтралізацыя ўлады – вельмі актуальны цяпер. Па-старому ўлада працаваць ужо не зможа, бо людзі змяніліся”.

Але прагучала і іншая думка: калі нават грамадзяне гатовыя кантраляваць уладу, то зрабіць гэта могуць толькі… пасля дэмакратычных выбараў.

ВІКТАР КАРНЕЕНКА, АБ’ЯДНАННЕ «ЗА СПРАВЯДЛІВЫЯ ВЫБАРЫ»:

“Яны не кантралююць, ці, іншымі словамі, не абіраюць сваёй улады. Усіх “чэсных” у нас абралі ў 1994 годзе, і з таго часу фактычна выбараў у краіне няма”.

Таму ў сядзібе Аб’яднай грамадзянскай партыі эксперты прыйшлі да высновы: палітыкі мусяць выпрацаваць пратэставы план, з якім насельніцтва пойдзе на бліжэйшыя выбары… каб увогуле даць шанец адрадзіць рэальную сістэму грамадскага самакіравання, цяпер амаль задушаную ўсёмагутнаю прэзідэнцкаю вертыкаллю.

Юлія Цяльпук, “Аб’ектыў”, belsat.eu

Стужка навінаў