У Магілёве прэзентавалі новы беларускамоўны альманах


https://youtu.be/fDgH2LHZ-sc
Некалькі дзясяткаў творцаў розных пакаленняў і розных жанраў – пад адною вокладкаю. У Магілёве прэзентавалі першы нумар альманаху «Брама». У выданне ўвайшлі творы паэзіі ды прозы, а таксама пераклады і працы па літаратуразнаўстве.

{movie}У Магілёве прэзентавалі новы беларускамоўны альманах. Навіны культуры|right|13288{/movie}

МІХАСЬ БУЛАВАЦКІ, СУАЎТАР АЛЬМАНАХУ:
«Прапановаў для альманаху было шмат, мы выбіралі самае лепшае – тое, дзе блішчыць талент».

МІКОЛА ЯЦКОЎ, САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ:
«Падалося, што назва «Брама» будзе больш магілёўскаю. У нас была Каралеўская брама, ад комплексу храму святога Іосіфа захавалася брама. Магілёў заўжды славіўся сваймі брамамі».

Усе творы ў «Браме» будуць выключна па-беларуску – гэта прынцыповая пазіцыя рэдактараў. Яны плануюць, што альманах будзе выходзіць раз на год.

Іншыя тэмы: Віцебску паабяцалі карціну Марка Шагала. У Менску паказалі выставу «Фарфор на пуантах». Былы футбаліст распачаў кампанію ў папулярызацыі беларускай мовы. У літоўскай амбасадзе ўсталявалі мультымедыйную калону. Ёко Оно знялася ў новым кліпе.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары