У гомельскім моргу сабак кормяць чалавечынаю? (Людзям са слабымі нервамі не глядзець!)


Ігар Бенясевічус – жыхар Гомля, былы санітар, які цяпер займаецца бізнесам у сферы рытуальных паслуг, – выклаў на сваім акаўнце на «YouTube» жахлівае відэа. На знятым пры дапамозе мабільнага тэлефона кадрах бачна, як сабакі ля гомельскага патолагаанатамічнага бюро № 1 грызуць і цягаюць па зямлі кавалак мяса са скурай, абмазанай зялёнкаю. Паводле аўтара відэа, гэта кавалак чалавечага цела: хутчэй за ўсё, жывот ці грудзіна.

{movie}Жахлівае відэа|right|13287{/movie}

«Гэтым разам сабачкам дасталася брушная паражніна памерам 30 на 30, вось толькі ці любяць сабачкі зялёнку, якая бачная на кавалку гэтай брушной паражніны? Выкліканая мінакам міліцыя ніяк не адрэагавала на сабакаў, якія жаруць чалавечыя органы», – піша аўтар пад відэаролікам.

{movie}Ля гомельскага моргу|right|13286{/movie}

Як кавалак чалавечага мяса трапіў у пашчы бадзяжных сабакаў, аўтар відэа не ведае, але абсалютна ўпэўнены, што гэта частка трупа чалавека. «Я працаваў санітарам, паказваў гэтыя кадры патолагаанатамам, і тут няма ніякіх сумневаў, што гэта частка чалавечага цела. У гэтым бюро – бардак. Я займаюся рытуальнымі паслугамі і вымушаны часамі з гэтым бюро кантактаваць. У траўні была такая сітуацыя, калі я з кліенткаю прыехаў забіраць цела ейнага роднага, але цела не знайшлося. Кіраўніцтва гэтай установы паціскалі плячыма. Міліцыя маўчала. А пасля высветлілася, што труп пераблыталі з іншым, і ён быў пахаваны ў Жыткавічах», – распавёў «Белсату» Ігар Бенясевічус.

{movie}Фатаздымкі|right|13285{/movie}

На жаль, атрымаць каментар кіраўніцтва патолагаанатамічнага бюро наконт апублікаванага відэа не атрымалася.

Ю.В., belsat.eu

Стужка навінаў