Пухнатыя пестуны мераліся прыгажосцю (Фота)


У Менску адбылася выстава-шоу пародзістых катоў «Восеньскі лістапад–2013».



У сталічным Палацы спорту 9–10 лістапада пад адным дахам сабралася вялікую колькасць пародзістых кошак, а таксама асноўных заводчыкаў.

На галоўным рынгу выставы прайшло кацінае касцюмаванае шоу, прэзентацыя пародаў, конкурсы ды разыгранкі для гледачоў, уручэнне прызоў і падарункаў ад арганізатараў і спонсараў.

Сапраўднымі зоркамі імпрэзы былі чацвераногія пестуны, якія «чаравалі» наведвальнікаў элегантным выглядам.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў