Дзіўныя паводзіны медпрацаўніцы ў Барысаве (Увага, лаянка)


У інтэрнэце з’явілася відэа, на якім маладая працаўніца больніцы ў неадэкватным стане лаецца матам і страшыць аўтара відэа «блатнымі».

{movie}Дзіўныя паводзіны медпрацаўніцы ў Барысаве (Увага, лаянка)|right|13273{/movie}Відэа зняў чытач сайту Barysau.by Аляксандр Г. у канцы кастрычніка каля траўмапункту Цэнтральнай раённай больніцы ў Барысаве. Аўтар відэа распавёў мясцоваму парталу, што прывёз у шпіталь свайго сябра з параненаю рукою. Пакуль лекары займаліся пацярпелым, Аляксандр чакаў насупраць рэнтгенкабінету. Раптам аднекуль выскачыла медпрацаўніца і пачала лаяцца на маладзёна і пагражаць расправаю з боку нейкага Сяргея.

Чаму ж узлавалася жанчына, хлопец не ведае: «Магчыма, ёй не спадабалася, што я побач з кабінетам быў. Там яшчэ стаялі дзяўчына з хлопцам, у якога галава была разбітая. Дык медработніца і на тую дзяўчыну накінулася! Я на ўсялякі выпадак узяў кантактны нумар. І яшчэ аднаго сведкі я тэлефон маю».

Маладзён намерваўся выклікаць міліцыю, але медпрацаўніца таксама пагражала яму праваахоўнікамі. Аляксандр хацеў пакінуць водгук у кнізе скаргаў, але гэтак і не змог яе знайсці. Ніхто з дактароў не назваў таксама прозвішча ўзлаванай жанчыны. «Такія людзі нас лечаць», – папікнуў маладзён кабету. Тая ж адказала толькі, што той «няслаба нарваўся».

МЯ, belsat.eu, паводле barysau.by

Стужка навінаў