БАТЭ – чэмпіён! (Фота)


Барысаўскі футбольны клуб БАТЭ датэрмінова, за два туры да сканчэння турніру, выгуляў чэмпіянат Беларусі. 9 лістапада ў Жодзіне на стадыёне «Тарпеда» БАТЭ абгуляў мясцовы клуб «Тарпеда-БелАЗ» з лікам 3:1 (Філіпенка – 9, Радзівонаў – 42, Бадаян – 78; Яцкевіч – 88) і стаў недасягальны для пераследнікаў.

БАТЭ стаў дзесяціразовым чэмпіёнам Беларусі. Раней барысаўскі клуб перамагаў у нацыянальным першынстве ў 1999, 2002, 2006–12 гадах. Акрамя таго, чатыры разы БАТЭ станавіўся срэбным прызёрам (1998, 2000, 2003, 2004) і адзін раз – бронзавым (2001). Двойчы БАТЭ выгульваў Кубак Беларусі (2006, 2010).

Большую частку цяперашняга сезону БАТЭ гуляў пад кіраўніцтвам Віктара Ганчарэнкі, які нядаўна перайшоў у краснадарскую «Кубань». Такім чынам, дзясяты чэмпіёнскі тытул БАТЭ фармальна заваяваны пад кіраўніцтвам Аляксандра Ермаковіча.

МЛ, паводле БелаПАН
Фота БелаПАН

Стужка навінаў