Нацыянальная трагедыя на Філіпінах: 10 000 забітых (Асцярожна, вусцішныя кадры)


Улады Філіпінаў спрабуюць падлічыць чалавечыя ахвяры ад наступстваў тайфуну Хай-Янь (Haiyan). Паводле паліцыі, загінулі не менш за 10 тысяч асобаў.

{movie}Наступствы тайфуну на Філіпінах, без каментару|right|13271{/movie}

Тайфун Хай-Янь называюць самым магутным у гісторыі. Хуткасць ветру сягала 320 км/г. Стыхія зраўняла з зямлёю тысячы будынкаў, вецер выклікаў хвалю вады, падобную да хваляў падчас цунамі. Значная колькасць людзей загінула ў віры марской вады са смеццем.

Яшчэ ў суботу меркавалі, што лік ахвяраў будзе ў межах адной тысячы. Але цалкам ацаніць маштабы катастрофы дасюль цяжка. У філіпінскіх паселішчах проста на вуліцах ляжаць целы забітых. Тыя, хто ўратаваўся, разбіраюць завалы ў надзеі знайсці жывых. Пацярпелым бракуе пітной вады і ежы.

Цяпер улады намагаюцца зарганізаваць дастаўку гуманітарнай дапамогі ў пацярпелы рэгіён і спыніць хвалю марадзёрства.

Тайфуну Хай-Янь прысвоілі найвышэйшую 5 катэгорыю магутнасці. У сярэднім за год на Філіпінах рэгіструюць прыблізна 20 тайфунаў рознай магутнасці, але сёлета іх ужо было 24.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў