З інфляцыяй не ўгадалі


Абяцанні ўладаў Беларусі стрымаць інфляцыю ў гэтым годзе на ўзроўні 12 %, відавочна, не спраўдзіліся. Гэты паказнік сягнуў прагназаваных урадам лічбаў ужо за два месяцы да канца года. Свежыя звесткі падаў Нацыянальны статыстычны камітэт.

{movie}Неапраўданы прагноз|right|13270{/movie}

Інфляцыя за кастрычнік склала 1,9 %, а з пачатку года яе паказнік стаў роўным 12 %.Паводле звестак статыстычнага камітэту за апошнія 10 месяцаў у краіне больш за ўсё – на 27,9 % – падаражэлі тарыфы ды паслугі. Харчы ўзняліся ў кошце на няпоўныя 10 %, а рост цэнаў на спажывецкія тавары перавысіў шэсць адсоткаў (6,2 %). Беларусь стала трымае першынство ў росце спажывецкіх коштаў сярод краінаў СНД ужо тры гады.

Кірыл Смяглікаў «Аб’ектыў»

Стужка навінаў