Змітра Дашкевіча выпусцілі пасля «сутак» (Дапоўнена)


https://youtu.be/k7CUMzRASsg
Аднаго з лідараў «Маладога фронту» палітыкі ды актывісты сёння зноў сустракалі ля турэмных муроў.

Сустракалі былога палітвязня больш за 2 дзясяткі асобаў, у тым ліку ягоная жонка Анастасія Дашкевіч, сваякі, грамадскія і палітычныя актывісты, сярод якіх – Анатоль Лябедзька, Павал Вінаградаў, Максім Вінярскі ды іншыя.
{movie}Дашкевіч: Людзі, якія фальсіфікавалі пратакол, упершыню прасілі прабачэння |right|13263{/movie}
На пытанне журналістаў, як, на ягоную думку, змяніліся ўмовы ўтрымання ў ЦІП, Дашкевіч адказаў, што раней у гэтай установе «было больш святла». «Раней былі лямпачкі ў кожным плафоне, а цяпер пакінулі па адной, таму ўначы лепш чытаць, чым днём», – сказаў ён, дадаўшы, што «збольшага ўсё засталося тым жа самым».

Былога палітвязня ўразіў той факт, што людзей, змешчаных на Акрэсціна, у дзень затрымання не кармілі, таму давялося дзяліць пайку, разлічаную на чатырох асобаў, на шасцёх.

Стаўленне да самога Дашкевіча з боку адміністрацыі цэнтру ізаляцыі было нейтральнае. За трое сутак утрымання ў ЦІП ён заплоціць Br 130 тыс.

Распавядаючы гісторыю свайго затрымання, лідар «Маладога фронту» адзначыў, што спадзяваўся на волю, але падчас правярання міліцыянтам, відаць, «паступіла новая каманда». «Мяне здзівіла, што людзі, якія фальсіфікавалі пратакол, у першы раз на маёй памяці прасілі ў мяне прабачэння», – падкрэсліў Дашкевіч.

Каля Акрэсціна дзяжурылі працаўнікі міліцыі ў цывільным, якія папрасілі журналістаў доўга не затрымлівацца і не здымаць будынку цэнтру ізаляцыі.

Змітра Дашкевіча затрымалі 6 лістапада ля будынку ГУМу, калі ён разам з іншымі актывістамі «Маладога фронту» збіраў подпісы за вяртанне вуліцы Леніна яе гістарычнай назвы – Францысканская. Потым суд пакараў яго 3 соднямі арышту за непадпарадкаванне працаўнікам міліцыі. Арышт Дашкевіч адседзеў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Менску.

Эксперты лічаць, што дадзены арышт – папярэджанне ад уладаў, што Дашкевіч мусіць адысці ад палітыкі.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары