Пуцін, які не есць, не спіць і адказвае на любыя пытанні


Інтэрнэт-тэхналогіі, крыху крэатыву, дробачка іроніі і – вуаля. Прэзентуем вашай увазе расейскія інтэрнэт-рэсурсы, што робяць з Уладзіміра Пуціна паслухмянага чыноўніка, які можа вам адказаць на любыя пытанні ды ўвогуле скажа ўсё, што вы захочаце.



Усё большую папулярнасць набірае ў рунэце забаўляльная платформа «Sprosi-putina.ru».

Працуе яна даволі проста. Наведнікі інтэрнэт-старонкі могуць задаць любое пытанне Уладзіміру Уладзіміравічу. Напрыклад: Пуцін, ты гей? Ну, а загартаваны чэкісцкаю працаю Пуцін адказвае на пытанні без стомы і без запінкі 24 гадзіны ў дзень 365 дзён на год. Часамі адказы Пуціна, якія генеруюцца машынаю, атрымліваюцца даволі забаўнымі, а часамі выглядаюць, як шызафрэнічныя развагі.



Вядомае расейскае выданне «Esquire.ru» яшчэ ў 2010 годзе змусіла Пуціна працаваць круглыя содні. У адрозненне ад «Sprosi-putina.ru» на« Эсквайры» расейскі прэзідэнт не адказвае на пытанні, а можа вам сказаць тое, што вы пажадаеце. Дастаткова толькі скласці выказванне са словаў, якія калісьці сказаў сам прэзідэнт.

Ю.В., belsat.eu

Стужка навінаў