«Рэпартаж Залеўскага». Гарадскія паселішчы: хто вінаваты ў дэградацыі?


Стэрыльная чысціня, пампезныя будынкі, дарагія рэстараны і аўты – такі выгляд Менску, паводле ўладаў, ці не галоўны здабытак беларускай незалежнасці двух дзесяткаў гадоў. Аднак сотні тысяч беларусаў могуць толькі марыць пра такія ўмовы. У большасці мястэчак час нібы спыніўся ў 90-х. Вырашэнне іх праблемаў даследаваў Алесь Залеўскі.

Каб пабачыць сапраўдныя рэаліі Беларусі, карэспандэнт «Белсату» ад’ехаў ад Менску толькі 40 кіламетраў – у паселішча Энергетыкаў. Разбітыя дарогі з прутамі арматуры, вечныя рамонты, раскапаныя катлавіны пад дамамі, галеча жыхароў і бяздзеянне мясцовых уладаў – такія ўражанні прывёз журналіст з паселішча.

{movie}”Рэпартаж Залеўскага”. Гарадскія пасёлкі: хто вінаваты ў дэградацыі? |right|13249{/movie}Мясцовыя ўлады абяцалі замяніць кабелі, якія 50 гадоў праляжалі ў зямлі, на новыя, у выніку – далі грошы толькі на рамонт. Адсюль кожны год бясконцае капанне ў зямлі ды наладжванне абсталявання. Каб зрабіць адзін раз, але грунтоўна і надоўга, мясцовым працаўнікам нават не прыходзіць у галаву.

«У нас усё вырашае начальства. Вырашылі капаць – будзем капаць, вырашылі закапаць – закапалі. А мы з ключамі ходзім, працуем», – пракаментаваў адзін з рамонтнікаў.

Адмова беларусаў ад мясцовага самакіравання на карысць прэзідэнцкай вертыкалі забрала ў іх магчымасць не толькі ўплываць на размеркаванне мясцовых сродкаў, але і спарадзіла новую ментальнасць: цяпер жыхары паселішчаў ці вёсак не самі ўладкоўваюць сваё жыццё, а чакаюць захадаў ад абстрактных чыноўнікаў са сталічных кабінетаў.

АЗ, МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары