Жаночая бялізна абароніць ад гвалтаўнікоў


Амерыканскі старт-ап «AR Wear» распрацоўвае лінію стыльнага адзення і бялізны, якая мае бараніць жанчыну ад згвалтавання. Сюжэт праграмы «Дэвайс».

«Дэвайс» выходзіць штопанядзелак а 19:25. Выданне можна глядзець у онлайн-трансляцыі. Праграма дасяжная таксама ў архіве каналу.

{movie}Жаночая бялізна абароніць ад гвалтаўнікоў (“Дэвайс”, 08.11.2013) |right|13245{/movie}Інавацыйныя майткі стварылі з эластычнага матэрыялу, які немагчыма парэзаць або парваць.



Апроч таго, бялізна мае зашыты гэтак званы пас вернасці, які можна адчыніць толькі дзвюма рукамі, што, паводле ідэі, мусіць перашкодзіць зламысніку ўтрымліваць сваю ахвяру. Цяпер праект збірае грошы на рэалізацыю, аднак скептыкі ўжо вінавацяць аўтараў сподняга ў жаданні зарабіць на жаночых страхах.

Іншыя тэмы выдання: надрукаваны кольт, робат-скалалаз, падводная змяя-робат, паветраны багі, будзільнік не для ўсіх.

КС, belsat.eu

Стужка навінаў