У Менску паказваюць пародзістых коней (фота)


Арабскіх скакуноў, рысакоў ды пярэстых поні можна пабачыць з 7 да 10 лістапада ў сталічным спарткомплексе «Дынама» на міжнароднай выставе «Восень 2013».

Імпрэза – унікальная для Беларусі. Іншай гэткай выставы ў нашай краіне не ладзяць. Падчас яе адбываецца паказ конскіх пародаў, спаборніцтвы ў праходжанні вызначанай трасы, шоу арабскіх скакуноў, тэатралізаваныя выступы конна-гістарычных клубаў, выступы поні-клубу, акрабатычныя элементы на конях, унікальная выстава карэтаў і шмат іншага.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў