Віктар Марціновіч: Беларусь – «у глыбокай яміне», але… са сваймі прарокамі


У праграме «Размова Жбанкова» папулярны беларускі публіцыст сцвярджае, што Беларусь – «белая пляма» на літаратурнай мапе Еўропы. «Мы – апошнія. Горш за нас нікога папросту няма», – гаворыць Марціновіч.

{movie}Віктар Марціновіч: Беларусь – «у глыбокай яміне», але… са сваймі прарокамі|right|13243{/movie}

«Выданне беларускай літаратуры для еўрапейцаў з’яўляецца чымсьці кшталту дабрачыннасці або чагосьці ў межах сацыяльнай адказнасці бізнесу, – гаворыць госць праграмы. – Гэта як рытуальны крок, які ачышчае карму. Нас не ўспрымаюць як людзей, якія хоць патэнцыяльна не горшыя».

Паводле Віктара Марціновіча, у літаратурным свеце на Захадзе дагэтуль успрымаюць Беларусь як аскепак Савецкага Саюзу і не хочуць заўважаць чагосьці іншага. «Таму вельмі прывабна і ўтульна тыражаваць Алексіевіч. Яна кажа рэчы, якія добра «рэзануюць»: мы ўсе з СССР. А тут прыходзім мы і кажам: ведаеце, а СССР ужо няма, ёсць Беларусь з самастойнаю культураю. Гэта больш, чым можа зразумець сярэднестатыстычны бюргер ці французскі буржуа».

Тым не менш, паводле Марціновіча, у беларускай сучаснай культуры ёсць сапраўдныя з’явы: гурт «Ляпіс Трубяцкой» госць праграмы назваў рок-прарокам, «Серебряная свадьба» і лідарка гэтага гурта Бенька – «экзальтаваная, вельмі дзіўна і ні да каго не падобная жанчына, якая спявае французскі шансон».

МЛ, belsat.eu

https://youtu.be/tIeL-ASEBdM

Глядзі таксама
Каментары