У Вільні выставілі сотні партрэтаў паўстанцаў і іхных жанчын, зробленых рукамі катаў


https://youtu.be/XRE4a-IVCec
Партрэты паўстанцаў, зробленыя рукамі катаў. Такую выставу да ўгодкаў паўстання 1863-га ў Нацыянальным музеі Літвы зладзіў Літоўскі гістарычны архіў. Царскія жандары лавілі ўдзельнікаў змагання, канфіскоўвалі іхныя здымкі ды гэткім чынам, самі таго не жадаючы, назбіралі для нашчадкаў цэлы фотаальбом.

На выставе паказаныя 380 партрэтаў. Апроч вядомых постацяў, тут шмат шараговых паўстанцаў, сялянаў, святароў і жанчын. Апошнія ў паўстанні ўдзелу не бралі, аднак дапамагалі паўстанцам. Усяго ў архівах каля 800 фотаздымкаў.

«Гэтыя альбомы занесеныя ў рэгістр UNESCO, гэта спадчына ўсёй нашай культуры. Выстава цікавая для фатографаў, бо гэта ж быў пачатак самой фатаграфіі», – кажа Нярынга Чэшкявічуце (Neringa Češkevičiutė), куратарка выставы і працаўніца гістарычнага архіву.

Убачыць на выставе можна і крымінальную справу Каліноўскага, паводле якой яго пакаралі смерцю, аднак шмат матэрыялаў у экспазіцыю папросту не трапіла. Запіс аб хросце Каліноўскага, расшыфраваная цыдулка пра месца сховішча кіраўніка паўстання. Для гісторыкаў-пачаткоўцаў у архіве нагадваюць.

«Літоўскі дзяржаўны гістарычны архіў – гэта галоўнае сховішча дакументаў пра паўстанне 1863 года не толькі з літоўскай тэрыторыі, але і з тэрыторыяў Беларусі, Польшчы, нават часткова Латвіі ды Украіны», – падкрэслівае Чэшкявічуце.

Для ўсіх астатніх нагадваем мы: захапляльная партрэтная выстава працуе да 24-га лістапада, можна паспець наведаць яе ў Вільні, перад «Акропалісам» або нават замест.

Іншыя тэмы: У Менску стартаваў літаратурны фестываль «Лятучы стол Караткевіча». Гурт «Без білета» правёў традыцыйны лістападаўскі сольны канцэрт і паабяцаў новы альбом ужо неўзабаве. Харэограф Ірына Ануфрыева, якая жыве ў Стакгольме, паказала буто-перфоманс пра катаванні ды ізаляцыю пад музыку амерыканкі Д’ямэнды Галас.
{movie}Агляд падзеяў культуры (07.11..2013) |right|13242{/movie}
Адэля Дубавец, «Навіны культуры»

Глядзі таксама
Каментары