Бог-камуніст, Ленін – Робін Гуд ды іншыя перлы ад гасцей плошчы Незалежнасці (ВІДЭА)


На свята Кастрычніцкай рэвалюцыі да помніку Леніну прыйшоў пакланіцца сталічны эпатажнік дзед Казімір, піянеры з кветкамі, беларускія камуністы, амбасадары Кубы ды В’етнаму і некалькі гарадскіх вар’ятаў.

40 % насельніцтва зямлі абіраюць сацыялістычную альтэрнатыву



Прыкладна тысяча чалавек узялі ўдзел у акцыі, прымеркаванай да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ля помніку Леніну на плошчы Незалежнасці ў Менску. Кветкі рэвалюцыйнаму правадыру ўскладалі пад акампанемент вайсковага аркестру.

Акрамя піянераў, лідараў і шараговых сябраў Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ), у святкаванні ўдзельнічалі амбасадары Кубы, В’етнаму, прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Менгарвыканкаму, БРСМаўцы, а таксама навучэнцы сталічнай кадэцкай вучэльні.

Лідар КПБ і намеснік старшыні Менгарвыканкама Ігар Карпенка, які разам са сваймі паплечнікамі ўскладаў кветкі да помніку правадыру пралетарыяту, распавёў, што беларускі суверэнітэт і дзяржаўнасць развіваюцца «толькі дзякуючы святу Вялікага Кастрычніка». Пры гэтым лідар КПБ не змог назваць краінаў, у якіх гэты дзень адзначаюць гэтак жа, як і ў Беларусі, і падкрэсліў, што 40 % насельніцтва зямлі абіраюць сацыялістычную альтэрнатыву: Кітай, Куба, В’етнам, Лаос, КНДР, шмат якія краіны Лацінаамерыканскага кантыненту».

«Ленін раздаў золата бедным»

У гэты дзень на плошчу Незалежнасці прыйшлі як самыя загартаваныя прыхільнікі Уладзіміра Ілліча, гэтак і зусім «зялёныя» – школьнікі ды піянеры, якія з цяжкасцю ўзгадваюць, што ж такога добрага зрабіў для Беларусі Ленін.

{movie} Менскія піянеры пра кастрычніцкую рэвалюцыю, Леніна і камунізм|right|13224{/movie}

Чорт у галаву

Сярод незвычайных гасцей у гэты дзень на плошчы апынуўся сталічны эпатажнік і сэлэбрыці дзед Казімір. Барадаты вулічны шоўмен схіліў галаву ля помніку Леніну і экспромтам выдаў верш пра ролю Кастрычніцкай рэвалюцыі для сусветнай гісторыі.

{movie} Сталічны эпатажнік дзед Казімір чытае вершы пра рэвалюцыю|right|13223{/movie}

Бог-камуніст

Адна з фанатак Уладзіміра Ілліча палымяна праспявала песню часоў сваёй савецкай маладосці ды ўпэўнена заявіла, што Бог – камуніст. «Камунізм – непазбежнасць. У будучыні не будзе ніводнага мегаполісу. Сёння камунізм ужо не здань, як пісаў Маякоўскі. Падмурак камунізму ўжо будуецца ў Сібіры, у Краснаярскім краі. Бог – камуніст, ён усіх любіць аднолькава. А Ленін – правадыр пралетарыяту, антыхрыст, але гэта любоў Бога. Ён любіў Леніна, праз антыхрыста даў нам тую праўду, якую пакуль не жадаюць бачыць прапаведнікі царкоўных канфесіяў: роўнасць, братэрства, мір ва ўсім свеце, праца на зямлі – калгасы».

{movie} Адэпт камунізму|right|13225{/movie}

Традыцыйна ў гэты дзень прыйшла на плошчу «бабуля ў чырвоным паліто». Кожны год яна наведваецца 7 лістапада да помніку Леніну з чырвоным сцягам і ў чырвонай вопратцы і з годна ўзнятаю галавой нясе свой штандар праз усю плошчу.

{movie} Бабуля ў чырвоным, якая надалей верыць ў камуністычныя ідэалы|right|13222{/movie}

Беларусь – адзіная па постсавецкай прасторы дзяржава, дзе адзначаюцца ўгодкі Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Ю.В., паводле БелаПАН, belsat.eu

Стужка навінаў