«Пра волю і Волечку». У гасцях у Паўла Севярынца


Нарэшце, воля… Адзін з лідараў хрысціянскіх дэмакратаў не надта даўно выйшаў на свабоду. За плячыма ў яго – амаль тры гады «хіміі». У які бок памяняла чалавека гэтае выпрабаванне? «Маю права» завітала да былога палітвязня ў госці.

Сюжэт праграмы «Маю права», якую можна глядзець штосераду а 20:25 у онлайн-трансляцыі на нашым сайце, а пасля выдання – у архіве праграмаў.

{movie}«Пра волю і Волечку». У гасцях у Паўла Севярынца |right|13221{/movie}Паўла Севярынца прызналі вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года. «Сітуацыя выглядала так: Севярынца дакладна трэба саджаць, проста таму, што ён Севярынец, напэўна. Але нідзе няма доказаў, што ён б’е шкло, заклікае да гэтага», – распавёў былы палітвязень.

Павал чакаў хатняга арышту, але яму прысудзілі тры гады гэтак званай «хіміі». Палітык адбываў пакаранне ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну, але не шкадуе і дзякуе Богу за выпрабаванні. На пачатку тэрміну Паўлу забаранілі наведваць царкву, але ён даказаў, што мае на гэта права, як і на асабістае жыццё. З Купліна Павал прывёз усё ліставанне са сваёй нявестаю – Вольгай, якая чакала яго на волі ўсе тры гады і падтрымлівала жаніха, нягледзячы на цяжкасці. «Я цяпер таксама павінен разумець, што нясу адказнасць не толькі за сябе асабіста, але і за яе, і за сям’ю», – адкрыўся дзеяч.

Апынуўшыся ў Менску пасля вызвалення, Павал не адчуў сапраўднай волі. «Прыязджаю, мяне сустракаюць людзі. Людзей бяруць у пастарунак. Прыходзіш высвятляць, чаму, адразу ж абяцаюць запіхнуць туды, адкуль прыехаў. Таму воля – гэта вельмі ўмоўнае паняцце ў Беларусі». Сама ж краіна выглядае зусім не гэтак, як у марах Паўла: «Заходзіш у краму і чуеш істэрычную рэакцыю на беларускую мову. Прадавачкі пачынаюць гаманіць і казаць табе «фашыст» толькі за тое, што ты размаўляеш па-беларуску».

Не дзіва, што спыняць палітычную дзейнасць Павал не спыняецца, а ў бліжэйшых планах – вяселле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў