Актывісты БХД здалі ў макулатуру «Гісторыю КПСС» (фота)


Гадавіну бальшавіцкага перавароту менскія актывісты з аргкамітэту стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» адзначылі па-свойму. Напярэдадні 7 лістапада яны здалі ў пункт прыёму другаснай сыравіны кнігі па марксісцка-ленінскай ідэалогіі – зацёртыя тамы «Гісторыі КПСС» ды іншыя выданні «для засмечвання мазгоў савецкага чалавека».

Улады, мяркуюць актывісты БХД, паспяхова выкарыстоўваюць старыя прыёмы маніпулявання грамадствам, застаючыся вернымі прыхільнікамі бальшавіцкай ідэалогіі.

Прыёмшчыца макулатуры пашкадавала, што такой літаратуры здаецца не так шмат. «Астатняе, напэўна, даўно выкінута», – выказалі меркаванне ўдзельнікі акцыі.

МЯ, паводле БелаПАН, belsat.eu

Стужка навінаў